Сі Цзіньпін павіншаваў кітайскіх сялян са Святам ураджаю

2020-09-22 11:56:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін павіншаваў сялян і ўсіх, хто працуе ў галіне сельскай гаспадаркі, з маючым адбыцца трэцім Святам ураджаю кітайскіх сялян. Сі Цзіньпін заклікаў сфарміраваць у грамадстве атмасферу па звароце ўвагі на сельскую гаспадарку і сельскую мясцовасць, а таксама па клопаце аб сялянах.

На тэрыторыі Кітая наступіў сезон збору ўраджаю. Сёлета ўраджай дастаецца вельмі нялёгка, адзначыў Сі Цзіньпін, спасылаючыся на тое, што выклікі сельскагаспадарчай вытворчасці кінулі эпідэмія COVID-19, паводкі ў басейне ракі Янцзы, летнія засухі на паўночным усходзе краіны, а таксама тайфуны, якія абваліліся на тэрыторыю краіны адзін за адным. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што сяляне і нізавыя кадравыя работнікі, выяўляючы вялікі дух барацьбы супраць эпідэміі, забяспечылі своечасовае выкананне вясновага земляробства і правялі ўпартую барацьбу са стыхійнымі бедствамі ў імкненні да забеспячэння багатага ўраджаю, што стала моцнай падтрымкай для захавання стабільнасці агульнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі.

Сі Цзіньпін заклікаў урады ўсіх узроўняў практычна ўвасобіць у жыццё палітычныя курсы і працоўныя планы ЦК КПК аб сельскай гаспадарцы, вёсках і сялянстве, а таксама імкнуцца да таго, каб сяляне жылі больш выдатным жыццём. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ