Замежныя СМІ: Якім чынам Кітай змог стрымаць эпідэмію COVID-19?

2020-09-24 15:20:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На сённяшні дзень у Кітаі ў проціэпідэмічнай рабоце дасягнута мноства важных комплексных паэтапных шматузроўневых вынікаў. У краіне паступова аднаўляецца вытворчасць і праца ў розных сферах, жыццё народанасельніцтва ўваходзіць у звыклае рэчышча. Адкрыты рэстараны, кінатэатры, знятыя патрабаванні на нашэнне масак на вуліцах (за выключэннем метро і месцаў навалы народа). У розных навучальных установах - у дзіцячых садках, школах і ўніверсітэтах пачаліся заняткі ў традыцыйным афлайнавым фармаце, дапоўненыя лепшымі практыкамі анлайну.

Якім чынам Кітаю ўдалося стрымаць эпідэмію? Якія ахоўныя меры былі прынятыя для супрацьстаяння COVID-19? Замежныя СМІ мяркуюць, што поспех Кітая ў барацьбе з эпідэміяй цесна звязаны з распрацаванымі ўрадам краіны строгімі супрацьэпідэмічнымі мерамі і ўсёабдымнай падтрымкай рашэнняў і дзеянняў урада і партыі з боку народанасельніцтва.

Паводле паведамлення амерыканскага часопіса Newsweek, у мінулым месяцы ва Ухане - адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай), які найбольш пацярпеў ад эпідэміі каронавіруса COVID-19, наладзілі цалкам санкцыянаваную нагляднымі органамі вечарыну ля басейна з гульнямі, што стала абсалютным кантрастам бягучай абстаноўцы ў іншых краінах свету, такіх як, у першую чаргу, ЗША і Індыя, дзе эпідэмічная сітуацыя па-ранейшаму застаецца вельмі абвостранай і складанай.

Поспех Кітая ў проціэпідэмічнай працы заключаецца ў захаванні народанасельніцтва мер прэвэнтыўных і ахоўных мер і высокай ступені даверу кітайскага народа да яго ўраду і партыі.

Апублікаванае ў красавіку гэтага года даследаванне аўтарытэтнага амерыканскага часопіса Science паказала, што менавіта прынятыя ў першыя 50 дзён пасля ўспышкі эпідэміі Кітаем строгія супрацьэпідэмічныя меры, дазволілі пазбегнуць з'яўлення вельмі верагодных шматлікіх сотняў тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-19.

«Тры важныя апоры, дзякуючы якім Кітаю ўдалося ўзяць пад кантроль эпідэмію за кароткі перыяд усяго ў тры месяцы - гэта моцнае кіраўніцтва, комплексны механізм сумеснай прафілактыкі і кантролю і агульнанацыянальная падтрымка», - піша тайская газета Bangkok Post.

Выданне адзначае, што моцнае кіраўніцтва Кампартыі Кітая дазволіла забяспечыць дакладны накірунак і агульную стратэгію вядзення проціэпідэмічнай працы ў краіне. І цалкам супрацьлеглая сітуацыя ў ЗША - яны сталі і да гэтага часу застаюцца найбольш пацярпелай краінай у свеце. Гэта адбылося з-за поўнай некампетэнтнасці і нерашучасці адміністрацыі Д. Трампа ў проціэпідэмічнай працы.

Газета Bangkok Post паведаміла, што падчас эпідэміі Кітай прадэманстраваў незвычайную ўстойлівасць, адаптыўнасць і здольнасць спраўляцца з праблемамі і развівацца ў крытычных умовах уласнымі сіламі. Пасля таго, як міжнародная група экспертаў СААЗ наведала Кітай, кіраўнік групы экспертаў Брус Эйлвард падкрэсліў, што супрацьэпідэмічны вопыт Кітая неабходна пераймаць, але для пры яго запазычання важна не проста капіраванне, а хуткасць прымянення мер, фінансаванне і матэрыяльныя сродкі, разуменне абстаноўкі, якая змяняецца, і смеласць прыняцця рашэнняў. На жаль, менавіта гэтыя магчымасці ў адміністрацый многіх краін свету папросту адсутнічаюць.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ