Кітай мае намер ператварыць правінцыю Чжэцзян у дэманстрацыйную зону ўсеагульнага росквіту

2021-06-11 11:53:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Цэнтральныя ўлады Кітая распаўсюдзілі кіраўніцтва па ператварэнні правінцыі Чжэцзян / Усходні Кітай / у дэманстрацыйную зону ўсеагульнага росквіту.

Кіраўніцтва, сумесна апублікаванае Цэнтральным камітэтам Камуністычнай партыі Кітая / ЦК КПК / і Дзяржрадай КНР, змяшчае комплекс мер, накіраваных на ператварэнне правінцыі ва ўзор садзейнічання ўсеагульнаму росквіту.

Як адзначаецца ў кіраўніцтве, да 2025 года правінцыя Чжэцзян павінна дамагчыся адчувальнага і істотнага прагрэсу ў будаўніцтве дэманстрацыйнай зоны, дзе ВУП на душу насельніцтва дасягне ўзроўню умерана развітых эканомік. Пры гэтым павінна быць практычна завершана стварэнне такога грамадства, у якім большасць насельніцтва належала б да сярэдняга класа.

Правінцыя павінна дамагчыся яшчэ большых дасягненняў у высакаякасным развіцці і, у цэлым, дасягнуць усеагульнага росквіту да 2035 года, гаворыцца ў кіраўніцтве. Таксама там адзначаецца, што правінцыя Чжэцзян павінна імкнуцца павысіць ВУП на душу насельніцтва і даходы сельскіх і гарадскіх жыхароў да ўзроўню развітых эканомік.

Паводле кіраўніцтва, да 2035 года сістэмы і механізмы для ўсеагульнага росквіту ў правінцыі Чжэцзян таксама павінны стаць больш прапрацаванымі.

Акрамя таго, у кіраўніцтве таксама падкрэсліваецца неабходнасць намаганняў для ўдасканалення якасці развіцця, далейшага рэфармавання сістэмы размеркавання даходу і скарачэння розніцы ў даходах паміж сельскімі і гарадскімі жыхарамі. Акрамя гэтага, кіраўніцтва таксама ўтрымлівае заклік да стварэння больш прыдатнага для жыцця жылога асяроддзя.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ