Гераічнае супраціўленне Кітая японскай агрэсіі ўнесла важкі ўклад у перамогу ў Другой сусветнай вайне

2020-07-22 16:34:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Гераічнае супраціўленне кітайскага народа японскім захопнікам унесла важкі ўклад у перамогу ў сусветнай вайне супраць фашызму. Пра гэта ў інтэрв'ю “Сіньхуа” заявіў кіраўнік экспертнага савета Расійска-кітайскага камітэта дружбы, міру і развіцця Юрый Таўроўскі. "Кітайская нацыя ўнесла важкі ўклад у перамогу на ўсходнім тэатры Другой сусветнай вайны", -- сказаў ён. Паводле яго слоў, ад сітуацыі на Кітайскім фронце залежаў не толькі лёс Кітая, але і глабальны расклад сілаў. Для Савецкага Саюза супраціўленне кітайскага народа японскім захопнікам дазволіла прадухіліць ужо ўзгоднены Берлінам і Токіа ўдар Квантунскай арміі па Сібіры і Далёкім Усходзе. "Цяжка нават уявіць развіццё падзей у 1941-1942 гадах пры наяўнасці адразу двух тэатраў ваенных дзеянняў", -- дадаў ён.

За перамогу кітайская нацыя заплаціла велізарны кошт. За час вайны ў Кітаі пацярпелі больш за 35 мільёнаў чалавек -- вайскоўцы і мірныя жыхары, дадаў расійскі эксперт. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ