Кітай за паўгоддзе атрымаў звыш 19 млрд кубаметраў газу па трубаправодзе Кітай-Цэнтральная Азія

2020-07-31 17:35:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Звыш 19 млрд куб. м прыроднага газу было пастаўлена ў Кітай па газаправодзе Кітай-Цэнтральная Азія за першае паўгоддзе 2020 года, паведаміла ў чацвер кампанія PetroChina West Pipeline Company.

Магістральны газаправод бярэ свой пачатак на мяжы Туркменістана і Узбекістана, праходзіць па тэрыторыі Узбекістана і Казахстана і перасякае кітайска-казахстанскую мяжу ў КПП Харгос, дзе злучаецца з кітайскім газаправодам "Захад - Усход".

Яго агульная працягласць складае 1833 км. Праектная магутнасць - 60 млрд кубаметраў у год. Па гэтым газаправодзе Кітай атрымлівае больш за 15% усяго спажыванага ў краіне газу, што прыносіць карысць больш чым 500 млн жыхарам краіны.

Газаправод Кітай-Цэнтральная Азія быў уведзены ў эксплуатацыю ў снежні 2009 года. Па стане на канец чэрвеня гэтага года, па гэтым газаправодзе ў Кітай было пастаўлена 316 млрд кубаметраў прыроднага газу.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ