У ліпені 2020 года ў Кітаі зафіксаваны рост PMI ў вытворчым сектары

2020-07-31 17:46:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У ліпені 2020 года індэкс менеджэраў па закупках (PMI) у вытворчым сектары Кітая павысіўся да 51,1 у параўнанні з чэрвеньскім паказчыкам у 50,9. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя ў пятніцу Дзяржаўным статыстычным упраўленнем (ДСУ) КНР.

Індэкс PMI адлюстроўвае ўзровень дзелавой актыўнасці прадпрыемстваў. Паказчык вышэй 50 сведчыць аб пашырэнні вытворчага сектара, ніжэй 50 - аб яго скарачэнні. Дадзены сектар у Кітаі пашыраецца ўжо пяты месяц запар.

Каментуючы ўстойлівае пашырэнне вытворчага сектара краіны, старэйшы статыстык ДСУ КНР Чжаа Цінхэ адзначыў, што палітыка па балансаванні супрацьэпідэмічнай працы і эканамічнага развіцця і далей будзе прыносіць адчувальны плён. Пры гэтым эканамічная жыццяздольнасць краіны працягвае аднаўляцца, а сітуацыя з функцыянаваннем прадпрыемстваў паляпшаецца.

Ён прывёў паказчыкі субіндэксаў PMI ў вытворчым сектары ў якасці доказаў эканамічнага аднаўлення па ўсіх напрамках. У ліпені субіндэкс вытворчасці вырас на 0,1 працэнтнага пункта да 54, а субіндэкс новых заказаў-на 0,3 працэнтнага пункта да 51,7, дэманструючы рост ужо тры месяцы запар. Пры гэтым субіндэкс новых экспартных заказаў вырас на 5,8 працэнтнага пункта да 48,4.

"У плане перспектыў аднаўлення дзелавой актыўнасці прадпрыемства застаюцца аптымістычна настроенымі", - дадаў Чжаа Цінхэ.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ