Кітай просіць ЗША адкрыць біялабараторыі для СМІ

2020-08-12 17:45:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, Кітай спадзяецца, што ЗША змогуць адкрыць для СМІ доступ на сваю даследчую базу ў Форт-Дэтрыке, раскрыць інфармацыю пра больш чым 200 біялагічных лабараторый па ўсім свеце і запрасіць экспертаў СААЗ для расследавання паходжання каронавіруса новага тыпу на тэрыторыі ЗША.

Ён зрабіў гэтую заяву падчас чарговага прэс-брыфінгу, адказваючы на пытанне адносна інтэрв'ю, якое далі тэлеканалу NBC кіраўнікі Уханьскага інстытута вірусалогіі і Уханьскага аддзялення Акадэміі навук Кітая. Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Морган Ортагус заявіла, што факты не былі мэтай гэтых інтэрв'ю.

Чжаа Ліцзянь адзначыў, што яго не здзівілі падобныя каментары, "паколькі мы ведаем, што некаторыя асобы ў ЗША маюць своеасаблівае ўяўленне пра праўду: пакуль хлусня служыць для нападак і паклёпу ў дачыненні да Кітая, яна лічыцца фактам". Ён заявіў, што кітайскія навукоўцы дзяліліся сваім прафесійным меркаваннем аб адміністрацыйнай і даследчай працы Уханьскага інстытута вірусалогіі. "Гэта відавочны факт, што не існуе сведчанняў на карысць таго, што каронавірус мае лабараторнае паходжанне", - адзначыў Чжаа Ліцзянь.

"Мы сапраўды спадзяемся, што ЗША змогуць адкрыць для СМІ доступ на сваю даследчую базу ў Форт-Дэтрыке, раскрыць інфармацыю пра больш чым 200 біялагічных лабараторый па ўсім свеце і запрасіць экспертаў СААЗ для расследавання паходжання каронавіруса новага тыпу на тэрыторыі ЗША, каб у амерыканскага народа і міжнароднай супольнасці ў цэлым з'явіўся шанец даведацца праўду і атрымаць вычарпальныя тлумачэнні", - дадаў чыноўнік. Чжаа Ліцзянь заявіў, што людзі - прыярытэт для Кампартыі, і што метады барацьбы з эпідэміяй, якія абраў урад Кітая, прайшлі выпрабаванні часам. "Гэта складае ашаламляльны кантраст з тым, як палітычныя сілы ЗША ставяць на першае месца палітычныя мэты". -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ