МЗС КНР: Дзеля ўласнай выгады ЗША прыносяць у ахвяру агульныя інтарэсы

2020-08-13 16:28:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Дзеля дасягнення ўласных мэтаў і выгады некаторыя амерыканскія палітыканы звяртаюцца да забаронаў і абмежаванняў. Але, у рэшце рэшт, яны заблытаюцца ва ўласных сетках ». Такую заяву 12 жніўня ў Пекіне на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі зрабіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, адказваючы на пытанне адносна праблем кітайскага прыкладання TikTok.

Па словах кітайскага дыпламата, сэрвіс TikTok з'яўляецца платформай для забаў, зносін і прэзентацыі здольнасцяў і культуры народаў розных краін свету, у тым ліку і амерыканцаў. Дадатак ніякім чынам не звязаны з нацыянальнай бяспекай і не пагражае ёй. На фоне глабалізацыі ў сферы навукова-тэхнічнага абмену і супрацоўніцтва неабходна прысутнасць у інфармацыйным полі і Інтэрнэце большай разнастайнасці. У адваротным жа выпадку, як абвяшчае кітайская прымаўка: «Пад ветрам у лесе ламаецца самае высокае дрэва», падкрэсліў Чжаа Ліцзянь.

-00-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ