У Кітаі актыўна праходзіць акцыя «Чыстая талерка»

2020-08-13 19:34:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нядаўна кампаніі па ўсёй краіне запусцілі акцыю «Чыстая талерка», каб паменшыць марнатраўства і масава перайсці да цывілізаванага і здаровага ладу жыцця.

Індустрыя грамадскага харчавання ў Пекіне ўжо шмат гадоў ўкараняе канцэпцыю «Чыстых талерак». У некаторых рэстаранах Пекіна можна бачыць такія дэвізы: «Цывілізавана спажываем ежу», ці яшчэ «Ежа - скарб, не выкідайце яе дарэмна». Многія рэстараны прапануюць маленькія порцыі страў. Пры замове афіцыянт нагадвае, што «замоўленых вамі страў ужо амаль дастаткова, вы можаце дазаказать яшчэ, калі вам не хопіць».

Лю Гуалян, прэзідэнт асацыяцыі індустрыі грамадскага харчавання Уханя, сказаў, што ў 2013 годзе асацыяцыя ўжо выступіла з трыма асноўнымі ініцыятывамі акцыі «Чыстая талерка»: па-першае, яна адстойвае мадэль заказу «N-1», калі 10 чалавек заказваюць 9 страў. Па-другое, скарацілі аб'ём порцый, каб лепш задаволіць патрэбнасці двух ці трох чалавек. Па-трэцяе, прадастаўляе ўпаковачныя скрынкі для ежы, каб кліенты маглі забраць з сабой тое, што не даелі.

Гэтыя меры актыўна падтрымалі наведвальнікі. «Раней я запрашаў гасцей на вячэру, і заўсёды думаў пра тое, што варта замовіць больш розных страў. Цяпер, калі я іду ў рэстаран, афіцыянт нагадвае, што замоўленага ўжо дастаткова. Гэта добра. Цяпер мы ўсе сталі членамі таварыства чыстых талерак», - распавёў адзін з наведвальнікаў рэстарана па прозвішчы Янь.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый нядаўна апублікавала справаздачу, у якой прагназуецца, што з-за эканамічнага спаду, выкліканага эпідэміяй, свет знаходзіцца на парозе самага сур'ёзнага харчовага крызісу за апошнія 50 гадоў. Краіны свету ўжо стварылі або ствараюць сістэмы і механізмы для скарачэння аб'ёмаў харчовых адходаў, тым самым фарміруючы простую і эканамічную культуру харчавання.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ