Замежныя дыпламаты з 37 краін прыбылі ў кітайскую астраўную правінцыю Хайнань

2020-08-13 16:28:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

12 жніўня 73 дыпламата з 37 краін пачалі візіт у астраўную правінцыю Хайнань (Паўднёвы Кітай), дзе ў цяперашні час вядзецца будаўніцтва новага порта свабоднага гандлю.

У Канцылярыі па замежных справах правінцыі Хайнань паведамілі, што госці, у ліку якіх замежныя паслы і супрацоўнікі консульстваў дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у гарадах Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) і Шанхай (Усходні Кітай), азнаёмяцца з палітыкай спрыяння ў дачыненні да будаўніцтва порта свабоднай гандлю і з развіццём характэрных для правінцыі Хайнань вытворчасцяў.

Хайнань мае пабрацімскія сувязі з 64 гарадамі па ўсім свеце, а таксама актыўна развівае абмены і супрацоўніцтва з рознымі краінамі і рэгіёнамі свету ў розных галінах. Асабліва гэты працэс актывізаваўся з пачаткам будаўніцтва порта свабоднага гандлю.

Да цяперашняга часу 27 кампаній з Рэспублікі Карэя і адна са Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган падпісалі пагадненні аб заснаванні ў правінцыі Хайнань сваіх філіялаў, разам са стварэннем тэматычных паркаў, адкрыццём навучальных устаноў і г. д., заявіў кіраўнік канцылярыі правінцыі Ван Шэн.

1 чэрвеня ўлады Кітая апублікавалі генеральны план Хайнаньскага порта свабоднага гандлю разам з комплексам спрыяльных умоў, уключаючы не абкладзены падаткамі ўвоз тавараў і бяспошлінны гандаль, прадэманстраваўшы цвёрдую прыхільнасць палітыцы адкрытасці.-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ