19 новых выпадкаў COVID-19 выяўлена ў Кітаі за суткі

2020-08-13 19:52:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

12 жніўня ў кантынентальнай частцы Кітая было зафіксавана 19 новых пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19: 11 завезеных з-за мяжы і восем - лакальных. Пра гэта заявіў у чацвер Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР.

Усе новыя лакальныя выпадкі былі выяўлены ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, гаворыцца ў штодзённай справаздачы ведамства.

Новы пацыент з падазрэннем на COVID-19, які прыбыў з-за мяжы, знойдзены ў Шанхаі.

Смяротных выпадкаў ад гэтага захворвання за мінулыя суткі зафіксавана не было, заявілі ў ведамстве. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ