МЗС КНР: Кітай працягне паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва са светам

2020-08-14 19:00:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай працягне пашыраць адкрытасць знешняму свету і паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з усімі краінамі, адзначыў 13 жніўня прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Як сведчаць вынікі апытання Нацыянальнага савета па амерыкана-кітайскім гандлі ад 11 жніўня, каля 70% апытаных амерыканскіх кампаній з аптымізмам ацэньваюць камерцыйныя перспектывы кітайскага рынку на працягу бліжэйшых 5 гадоў. 87 працэнтаў амерыканскіх кампаній заявілі, што не збіраюцца пераносіць свой бізнэс за межы Кітая. Каментуючы вынікі апытання, Чжаа Ліцзянь адзначыў, што яго вынікі сведчаць аб цвёрдай упэўненасці міжнароднай супольнасьці ў пэрспэктывах кітайскага рынку, спрыяльным дзелавым клімаце, а таксама ў будучыні развіцця кітайскай эканомікі.

Кітайская эканоміка прайшла выпрабаванне эпідэміяй, прадэманстраваўшы высокую ўстойлівасць і велізарны патэнцыял развіцця. Кітай працягвае ствараць адкрытыя платформы і паляпшаць дзелавое асяроддзе. "Упэўнены, што пашырэнне адкрытасці Кітая прадаставіць больш магчымасцяў кампаніям з розных краін свету», - адзначыў дыпламат.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ