Ва Ухане пройдзе фестываль піва

2020-08-14 19:13:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ва Ухане, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй, які яшчэ зусім нядаўна быў эпіцэнтрам эпідэміі COVID-19, хутка пройдзе фестываль піва. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

Фестываль, які будзе доўжыцца тыдзень, разлічаны на садзейнічанне развіццю начной эканомікі. Ён стане першым буйнамаштабным забаўляльным і спажывецкім мерапрыемствам з таго моманту, як 8 красавіка былі адменены абмежаванні на выезд з горада, адзначылі ва ўпраўленні камерцыі Уханьскага раёна Дунсіху.

Фестываль будзе праходзіць на 29 пляцоўках, якія ахопліваюць асноўныя дзелавыя раёны і турыстычныя аб'екты горада з насельніцтвам больш за 10 млн чалавек.

Улады горада спадзяюцца ажывіць грамадскае харчаванне, культуру, турызм і іншыя сектары бізнесу, каб павысіць давер як спажыўцоў, так і прадпрыемстваў, а таксама стымуляваць начную эканоміку, заявіў прадстаўнік ведамства.

У горадзе праводзіцца работа па прафілактыцы эпідэміі і барацьбе з ёй, пастаўках медыкаментаў і бесперабойнасці руху транспарту падчас фестывалю.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ