Спіс мемарыяльных збудаванняў і спіс тых, хто загінуў, у гонар 75-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне

2020-09-04 14:32:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

3 верасня Дзяржсавет КНР апублікаваў спіс, у які ўключана 80 мемарыяльных збудаванняў і гістарычных помнікаў дзяржаўнага ўзроўню, якія маюць асаблівае значэнне ў святле святкавання 75-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне.

У той жа дзень Міністэрства па справах ветэранаў КНР апублікавала спіс з 185 адметных загінуўшых ваенных герояў і гераічных атрадаў, якія змагаліся ў вайне. У новыя спісы ўвайшлі звязаныя з найважнейшымі бітвамі мемарыяльныя збудаванні і гістарычныя помнікі, імёны загінуўшых герояў, якія ўнеслі асаблівы гераічны ўклад у перамогу і вядомых замежнікаў, якія дапамагалі Кітаю і аддалі сваё жыццё гэтай вялікай справе.

Асобна было ўказана, што мясцовыя ўлады павінны ўзмацніць працу па ахове, адміністраванні і папулярызацыі мемарыяльных збудаванняў і гістарычных помнікаў, каб знаёміць грамадскасць з гісторыяй вайны і ўнёскам у перамогу герояў вайны, гаворыцца ў паведамленні Дзяржсавета КНР.

У Кітаі спісы мемарыяльных збудаванняў і гістарычных помнікаў і спісы загінуўшых герояў і гераічных калектываў былі ўпершыню апублікаваныя ў верасні 2014 года, а затым былі дапоўнены ў жніўні 2015 года. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ