Кітай рашуча выступае супраць умяшання любых краін у свае ўнутраныя справы -- Сі Цзіньпін
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 14 верасня заявіў, што кітайскі бок рашуча выступае супраць любых сіл, якія ствараюць нестабільнасць, раскол і хваляванні ў Кітаі, а таксама супраць ўмяшання любых краін ва ўнутраныя справы Кітая.
Сі Цзіньпін падкрэсліў пазіцыю кітайскага боку падчас сустрэчы кіраўнікоў Кітая, Германіі і ЕС у фармаце відэаканферэнцыі. Ён растлумачыў прынцыповую пазіцыю Кітая па пытаннях, звязаных з Сянганам і Сіньцзянам, падкрэсліўшы, што сутнасць пытанняў -- у абароне Кітаем свайго дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі і адзінства, а таксама абароне правоў жыхароў усіх нацыянальнасцяў Кітая дзеля забеспячэння міру для жыцця і працы. - Р -