МЗС КНР: На відэаканферэнцыі кіраўнікоў КНР, Германіі і ЕС быў дасягнуты шэраг важных дамоўленасцяў

2020-09-16 14:51:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Увечары 14 верасня па відэасувязі прайшла сустрэча кіраўнікоў КНР, Германіі і Еўрасаюза. 15 верасня, каментуючы гэтую падзею, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь назваў падзею важнай стратэгічнай кансультацыяй бакоў на фоне вялікіх пераменаў і эпідэміі, запэўніўшы, што на відэаканферэнцыі быў дасягнуты шэраг важных дамоўленасцяў.

Афіцыйнае падпісанне Кітайска-еўрапейскага пагаднення аб геаграфічных указаннях прадэманстравала, што КНР і ЕС рашуча настойваюць на выкананні абяцанняў аб падтрыманні свабоднага гандлю, падтрымцы сістэмы шматбаковага гандлю на аснове адпаведных правілаў. Гэта надасць новы імпульс развіццю кітайска-еўрапейскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

На канферэнцыі пацверджаны прагрэс кітайска-еўрапейскіх перамоваў па інвестыцыйным пагадненні. Бакі пагадзіліся стварыць механізм дыялогу на высокім узроўні па навакольным асяроддзі і клімаце, а таксама ў сферы лічбавых тэхналогій. Бакі пацвердзілі пазіцыю падтрымліваць шматбаковыя дзеянні, узмацняць глабальнае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва ў мэтах сумеснага садзейнічання аднаўленню сусветнай эканомікі, сумеснага супрацьстаяння глабальным выклікам, прасоўвання палітычнага рашэння вострых пытанняў, як глабальнага, так і рэгіянальнага характару, адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ