Аднаўленне кітайскай эканомікі -- добрая перспектыва для ўсяго свету

2020-09-16 14:53:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У жніўні кітайская эканоміка паказала працяглы рост ключавых паказчыкаў і актыўныя перамены, якія сведчаць аб эканамічным аднаўленні ў краіне. У сувязі з гэтым міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings чарговы раз скарэкціравала сваю ацэнку росту ВУП КНР на 2020 год -- з 1,2% да 2,7%.

З моманту, як 14 мая 2020 года Кітай упершыню высунуў стратэгію развіцця за кошт «унутранай і знешняй эканамічнай цыркуляцыі», гэта стратэгія ўжо стала асноўным прынцыпам і галоўным напрамкам практычных дзеянняў у краіне па сацыяльна-эканамічным аднаўленні і развіцці, а таксама асновай умацавання дабрабыту і рэагавання на знешнія выклікі. Сутнасць -- у раскрыцці патэнцыялу ўнутранага попыту і спажывання для лепшай стыкоўкі ўнутранага і міжнароднага рынкаў, выкарыстання рэсурсаў унутры краіны і за мяжой, што дазваляе рэалізаваць больш устойлівае развіццё.

Бягучыя змены ў эканоміцы Кітая ў асноўным з'яўляюцца аднаўленчым ростам, і тэмпы росту большасці асноўных эканамічных паказчыкаў пакуль ніжэйшыя за аналагічны перыяд мінулага года. У спалучэнні з распаўсюджаннем эпідэміі ў свеце, а таксама ўлічваючы доўгатэрміновыя структурныя супярэчнасці, назапашаныя ў краіне, кітайская эканоміка па-ранейшаму адчувае вялікі ціск. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ