Кітайская платформа Bilibili запусціла спадарожнік

2020-09-16 18:29:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Папулярная кітайская платформа для абмену відэа Bilibili паведаміла, што яе першы спадарожнік, запушчаны сёння ў космас, будзе выкарыстоўвацца для таго, каб перадаваць гледачам віды Космасу і Зямлі.

Чакаецца, што спадарожнік будзе ажыццяўляць маніторынг Зямлі і іншых нябесных целаў, а таксама здымаць высакаякасныя каляровыя відэа для папулярнай навукі.

Як адзначыла галоўны аперацыйны менеджэр кампаніі Bilibili Лі Ні, спадарожнік будзе пастаўляць матэрыялы для стварэння відэаролікаў, якія будуць рэгулярна абнаўляцца на платформе Bilibili і ахопліваць розныя сферы: навуку, тэхналогіі, гуманітарныя навукі, дабрачыннасць і адукацыю.

Па словах Лі Ні, у будучыні спадарожнік таксама будзе прадастаўляць карыстальнікам Bilibili паслугі, адаптаваныя пад іх інтарэсы. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ