З краінаў «Вялікай дваццаткі» толькі Кітай паказаў эканамічны рост

2020-09-16 18:32:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця апублікавала прэс-рэліз, паводле якога ў другім квартале бягучага года Кітай стаў адзінай краінай «Вялікай дваццаткі», у якой зафіксаваны эканамічны рост.

У дакуменце ўказваецца, што ў другім квартале ВУП Кітая павялічыўся на 11,5% у параўнанні з першым кварталам, гэты паказчык у іншых краінах «Групы дваццаці» у сярэднім упаў на 11,8% у параўнанні з папярэднім перыядам.

Паводле Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, у другім квартале 2020 года ВУП Кітая павялічыўся на 3,2% у гадавым вылічэнні. У жніўні аб'ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у Кітаі вырас на 0,5% у гадавым вылічэнні, а дабаўленая вартасць у прамысловасці Кітая паказала гадавы рост на 5,6%. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ