Сі Цзіньпін -- пра гісторыю кітайскай рэвалюцыі

2020-09-17 16:07:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

16 верасня Сі Цзіньпін прыбыў з інспекцыйнай паездкай у правінцыю Хунань. Першы пункт прызначэння яго паездкі -- яоская нацыянальная вёска Шачжоу павета Жучэн горада Чэньчжо. У вёсцы Сі Цзіньпін наведаў цэнтр абслугоўвання сельскага насельніцтва, пункт медыцынскай дапамогі, узорна-паказальную базу сучаснага агратурызму, пачатковую школу, хаты сельскіх жыхароў і тэматычны выставачны павільён, прысвечаны падзеям кітайскай рэвалюцыі.

Рэвалюцыйны выставачны павільён прысвечаны «цяплу ад паловы коўдры». Там кітайскі лідар чарговы раз згадаў гэту вядомую рэвалюцыйную гісторыю. «Гісторыя пра Вялікі паход сведчыць аб моцнай сувязі, непарушнасці дружбы і глыбокіх таварыскіх пачуццях паміж Чырвонай арміяй і народам краіны. Яны непадзельныя, як рыба і вада», -- падкрэсліў Сі Цзіньпін. Ён распавёў, што ў вёсцы Шачжоу павета Жучэн правінцыі Хунань тры жанчыны-салдаткі з Кітайскай Чырвонай арміі аднойчы вымушаны былі пераначаваць у хаце сялянкі Сюй Цзесю. Перад ад'ездам яны адрэзалі палову сваёй коўдры і ўручылі яго беднай жанчыне.

У 2017 годзе на тэму «паловы коўдры» быў створаны маляўнічы раён, закліканы садзейнічаць развіццю “чырвонага” турызму. У канцы 2019 года ён увайшоў у спіс турыстычных зон дзяржаўнай катэгорыі 4А. На сённяшні дзень яго наведалі ўжо больш за 2,1 млн турыстаў. Гэты раён таксама стаў адной з ключавых баз для распаўсюджвання партыйнага і патрыятычнага выхавання ў краіне. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ