Ян Цзэчы заклікаў краіны БРІКС унесці яшчэ большы ўклад у забеспячэнне міру і развіцця

2020-09-18 15:17:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Палітбюро ЦК КПК, кіраўнік канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы 17 верасня заклікаў краіны БРІКС да далейшага паглыблення стратэгічнага ўзаемадаверу, умацавання дыялогу і супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі з пачатковым рынкам і краінамі, што развіваюцца, з тым, каб унесці яшчэ большы ўклад у забеспячэнне міру і развіцця ва ўсім свеце. Ён зрабіў такую заяву на 10-й сустрэчы высокапастаўленых прадстаўнікоў дзяржаў БРІКС, якія курыруюць пытанні бяспекі. Сустрэча прайшла ў рэжыме відэасувязі.

Ян Цзэчы адзначыў, што палітыка ўнілатэралізму, пратэкцыянізму і булінгу сур'ёзна адбіваецца на міжнародных адносінах. Краінам БРІКС варта, скарыстаўшыся нагодай святкавання 75-годдзя заснавання ААН, цвёрда адстойваць мэты і прынцыпы Статута ААН. Краіны БРІКС павінны ўмацоўваць каардынацыю па асноўных міжнародных пытаннях, супрацьстаяць мысленню часоў халоднай вайны і ідэалагічнай канфрантацыі, абараняць агульныя інтарэсы групы, а таксама законныя правы і інтарэсы краін, якія развіваюцца, сказаў Ян Цзэчы. Дзяржавы БРІКС таксама павінны імкнуцца да забеспячэння бяспекі праз роўнасць, развіццё і супрацоўніцтва і разам садзейнічаць палітычнаму ўрэгуляванню вострых пытанняў, дадаў ён.

У рамках сустрэчы ўсе бакі абмяняліся меркаваннямі па надзённых рэгіянальных і міжнародных праблемах, а таксама пытаннях біябяспекі, барацьбы з тэрарызмам і кібербяспекі. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся і далей падтрымліваць вядучую ролю СААЗ, а таксама ўмацоўваць супрацоўніцтва дзяржаў БРІКС у кіраванні біябяспекай і даследаваннях і распрацоўцы вакцын. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ