Кітай вызваліць ад пошлін тавары для імпартнай ЭКСПА

2020-10-15 15:34:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай вызваліць ад пошлін шэрагу замежных тавараў для III кітайскай імпартнай ЭКСПА.

Міністэрства фінансаў КНР паведаміла, што ўдзельнікі ЭКСПА будуць вызваленыя ад выплаты імпартных пошлін, падатку на даданую вартасць імпарту і падатку на спажыванне ў дачыненні да продажаў пэўнай колькасці тавараў, якія належаць да пяці катэгорый, такіх, як машыннае абсталяванне, медыцынскае абсталяванне і творы мастацтва.

Квоты на тавары ў кожнай з катэгорый складаюць ад двух да 12 найменняў на кожнага ўдзельніка выставы.

Як вынікае з заявы, вызваленне ад пошлін будзе таксама датычыцца і тавараў у іншых катэгорыях, аднак толькі пры ўмове, што выручка ад іх продажу не перавысіць 20 тыс. долараў на кожнага ўдзельніка выставы.

III Кітайская імпартная ЭКСПА пройдзе з 5 па 10 лістапада ў Шанхаі.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ