Кітай рыхтуецца да III міжнароднай імпартнай ЭКСПА

2020-10-16 17:12:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Падрыхтоўка да III Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА ідзе па графіку, паведаміў 15 кастрычніка афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн. Паводле яго слоў, агульная выставачная плошча маючай адбыцца ЭКСПА будзе больш, чым у папярэдніх. На нязменным узроўні захаваецца прадстаўніцтва Топ-500 найбуйнейшых кампаній свету. Асобныя кампаніі ўжо падпісалі пагаднення аб удзеле ў ЭКСПА на тры гады наперад.

Да адкрыцця Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА засталося менш як тры тыдні. Прадстаўнік Мінкамерцыі адзначыў, што на выставе будзе дзейнічаць шэсць спецыялізаваных зон: прадукты харчавання і сельскагаспадарчая прадукцыя, аўтамабілі, тэхнічнае абсталяванне, спажывецкія тавары, медыцынская апаратура, лекавыя і аздараўленчыя сродкі, паслугі. Дадаткова будзе створана чатыры тэматычных аддзялення, прысвечаныя ахове здароўя і прафілактыцы эпідэмій, энергазберажэнню і абароне навакольнага асяроддзя, інтэлектуальным транспартным сістэмам, а таксама спорту.

Ужо пачалася транспарціроўка экспанатаў з ЗША, Італіі, Іспаніі, Германіі і іншых краін свету. 28 верасня мытную дэкларацыю пры ўездзе ў Кітай паспяхова прайшла першая партыя экспанатаў.

Арганізатары выставы ўжо правялі 23 прэзентацыі ў 19 правінцыях Кітая. Напярэдадні выставы ўжо праведзена 5 канферэнцый па пытаннях попыту і прапановы, падчас ЭКСПА запланавана правядзенне прэзентацый па гандлі і інвестыцыях. Ужо размешчана інфармацыя аб больш чым 780 відах выставачнай прадукцыі кампаній-удзельніц ЭКСПА.

Гаа Фэн падкрэсліў, што ва ўмовах эфектыўнага вядзення проціэпідэмічнай працы прыярытэт у арганізацыі трэцяй міжнароднай імпартнай ЭКСПА па-ранейшаму аддаецца бяспецы. Кітай гатовы прыкласці максімум намаганняў, каб зрабіць яе больш бяспечнай, яркай і плённай.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ