МЗС КНР: Кітай не нясе адказнасці за праблемы павелічэння дзярждоўгу асобных краін

2020-10-22 16:54:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Адказнасць за праблемы c павелічэннем дзяржаўнага доўгу асобных краін ляжыць не на Кітаі, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь. Паводле яго слоў, большая частка запазычанасці многіх краін -- гэта іх доўг перад ЗША і іншымі развітымі краінамі, а таксама крэдыты, якія выдаюцца ім міжнароднымі фінансавымі ўстановамі.

Ён падкрэсліў, што Кітай актывізуе меры па змяншэнні цяжару запазычанасці краін, якія маюць эканамічныя цяжкасці. «Улічваючы просьбы шэрагу краін, Пекін вырашыў вызваліць іх ад непагашаных даўгоў», -- дадаў ён, нагадаўшы, што Кітай падтрымлівае ініцыятыву, вылучаную «Групай дваццаці» пра замарожванне выплат па абслугоўванні даўгоў да канца года для самых бедных краін свету. «Мы гатовы сумесна з іншымі зацікаўленымі бакамі прыкладаць намаганні, каб знізіць негатыўны ўплыў эпідэміі COVID-19 на сусветную эканоміку», -- падкрэсліў Чжаа Ліцзянь.

17 кастрычніка кіраўнік Экспартна-імпартнага банка ЗША Кімберлі Рыд апублікавала артыкул, у якім абвінавачвае Кітай у нанясенні бязлітаснага ўдару па эканоміцы ЗША такімі спосабамі, як крадзеж амерыканскай інтэлектуальнай уласнасці, прымусовая перадача тэхналогій, прымяненне буйнамаштабнага дэмпінгу і маніпуляванне абменным курсам валюты. Па словах Кімберлі Рыд, Кітай падтрымлівае фінансаванне экспартных праектаў з мэтай парушыць справядлівую і свабодную рынкавую канкурэнцыю.

Чжаа Ліцзянь назваў гэтыя выказванні беспадстаўнымі абвінавачваннямі і беспадстаўнымі абразамі. «Тым самым Вашынгтон парушае правілы СГА і наносіць сур'ёзны ўрон сістэме шматбаковага гандлю», -- заявіў ён. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ