Кітай заклікаў ЗША спыніць падрываць стабільнасць у Тыбеце

2020-10-22 16:55:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Амерыканскі бок павінен спыніць ўмешвацца ва ўнутраныя справы Кітая і падрываць развіццё і стабільнасць у Тыбецкім аўтаномным раёне пад выглядам звязаных з Тыбетам пытанняў. Такую заяву зрабіў прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

ЗША не павінны ні ў якой форме падтрымліваць антыкітайскую сепаратысцкую дзейнасць сіл "незалежнасці Тыбета". Так Чжаа Ліцзянь пракаментаваў сустрэчу, якую правялі кіраўнік так званага ўрада Тыбета ў выгнанні Лабсанг Сангай і памочнік дзяржсакратара ЗША Роберт Дэстра.

Сустрэча Р. Дэстры з Лабсангам Сангаем груба парушае абавязацельствы і палітычныя ўстаноўкі ЗША не падтрымліваць так званую незалежнасць Тыбета і не прызнаваць "урад Тыбета ў выгнанні".

Прызначэнне Роберта Дэстры на пасаду спецкаардынатара па пытаннях Тыбета -- гэта палітычная маніпуляцыя з мэтай умяшання ва ўнутраныя справы Кітая і падрыву развіцця і стабільнасці ў Тыбеце, адзначыў Чжаа Ліцзянь. "Кітай рашуча выступае супраць гэтага і ніколі гэтага не прызнаваў. Мы зрабілі сур'ёзнае прадстаўленне амерыканскаму боку".

Так званы ўрад Тыбета ў выгнанні -- сепаратысцкая палітычная арганізацыя, якая ставіць сваёй мэтай усталяванне незалежнасці Тыбета, паведаміў Чжаа Ліцзянь, дадаўшы, што сам Лабсанг Сангай -- антыкітайскі дзеяч і сепаратыст.

"Кітай рашуча выступае супраць антыкітайскай сепаратысцкай дзейнасці Лабсанга Сангая ў любой якасці, пад любым імем або ў любой краіне, і мы рашуча выступаем супраць любых форм узаемадзеяння паміж ім і дзяржаўнымі дзеячамі любых краін", -- сказаў на заканчэнне кітайскі чыноўнік. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ