Эксперты мяркуюць, што тэндэнцыя ўстойлівага аднаўлення кітайскай эканомікі працягнецца
Эканамічныя паказчыкі за першыя тры кварталы 2020 года, апублікаваныя Дзяржстатам КНР, паказваюць, што Кітай знаходзіцца ў сусветным авангардзе працэсу аднаўлення эканомікі. Эксперты мяркуюць, што спрыяльная тэндэнцыя аднаўлення кітайскай эканомікі працягнецца.
У трэцім квартале 2020 года ВУП Кітая павялічыўся на 4,9% у гадавым вылічэнні. У першыя тры кварталы аб'ём інвестыцый у асноўныя фонды Кітая павялічыўся на 0,8% у гадавым вылічэнні. За гэты перыяд у Кітаі таксама назіралася прыкметнае аднаўленне знешнегандлёвага абароту.
У трэцім квартале асноўныя эканамічныя паказчыкі сведчаць аб паляпшэнні сітуацыі ў краіне. Прарэктар Кітайскага народнага ўніверсітэта Лю Юаньчунь адзначыў, што на фоне пашырэння эпідэміі ў глабальным маштабе і ў складанай унутранай і міжнароднай сітуацыі дасягненні кітайскай эканомікі з'яўляюцца ўнікальнымі. -0-