Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў задзейнічаць патэнцыял актыўнай фіскальнай палітыкі краіны

2020-10-22 17:04:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў працягнуць намаганні па ўкараненні механізму, які паслужыць гарантам таго, што бюджэтныя сродкі прынясуць прамую карысць прадпрыемствам і народу, і ў поўнай меры задзейнічаць патэнцыял актыўнай фіскальнай палітыкі краіны.

Па стане на канец верасня каля 1,57 трлн юаняў бюджэтных сродкаў былі накіраваныя адпаведным органам гарадскога і павятовага значэння.

Кітай павінен і далей падтрымліваць пераемнасць макрапалітыкі, працягваць укараненне згаданага механізму і павышаць эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў, падкрэсліў Лі Кэцян. Прэм'ер таксама звярнуў увагу на неабходнасць паглыблення рэформаў для парадкавання адміністрацыйных працэдур, дэлегавання паўнамоцтваў нізавым узроўням улады і ўдасканалення нарматыўных палажэнняў і паслуг. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ