Сі Цзіньпін: сукупная моц Кітая паднялася на новую вышыню

2020-10-23 15:34:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзякуючы развіццю ў перыяд 13-й пяцігодкі эканамічная, навукова-тэхнічная і сукупная моц Кітая паднялася на новую вышыню. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін 22 кастрычніка на пасяджэнні Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, прысвечаным падвядзенню вынікаў рэалізацыі 13-й пяцігадовай праграмы народнагаспадарчага і сацыяльнага развіцця краіны.

«13-я пяцігодка рэалізавалася паспяхова -- у краіне ажыццявілася развіццё эканомікі, працягвалася аптымізацыя эканамічнай мадэлі, стабільна прасоўвалася сельскагаспадарчая мадэрнізацыя, у ходзе ліквідацыі беднасці дасягнуты бліскучыя поспехі, прыкметна палепшылася экалагічнае асяроддзе; здзейснены важныя прарывы ва ўсебаковай і паглыбленай рэформе, працягнулася пашырэнне знешняй адкрытасці, прыкметна павысіўся ўзровень жыцця насельніцтва, паскорыўся працэс мадэрнізацыі дзяржаўнай сістэмы кіравання і кіраўніцкіх здольнасцяў. У прыватнасці, практыка перыяду 13-й пяцігодкі прадэманстравала перавагі кіраўніцтва КПК і сацыялістычнага ладу Кітая», -- падкрэсліў Сі Цзіньпін.

На пасяджэнні было адзначана, што ў перыяд 14-й пяцігодкі Кітай уступіць у новы этап развіцця, у сувязі з чым неабходна зрабіць акцэнт на якасны рост і фарміраванне новых абставін, якія вылучаюцца ўзмацненнем унутранай цыркуляцыі эканомікі і міжнароднай эканамічнай інтэграцыяй. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ