Эканомія і беражлівасць -- залог павышэння якасці жыцця

2020-10-23 15:16:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У жніўні 2020 года генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін даў указанне з нагоды стрымання марнатраўства прадуктаў харчавання, адзначыўшы, што, нягледзячы на той факт, што Кітай некалькі гадоў запар збіраў багаты ўраджай збожжавых, неабходна падтрымліваць крызіснуюсвядомасць адносна харчовай бяспекі.

Паводле справаздачы аб харчовых адходах у буйных рэстаранах і навучальных установах сур'ёзна стаіць праблема марнатраўства. У сувязі з гэтым многія рэгіёны краіны распачалі розныя меры эканоміі. Напрыклад, у закусачных і рэстаранах зрэзалі вялікія порцыі напалову. У рэстаранах праводзіцца кампанія супраць харчовых адходаў «Чыстая талерка». Напрыклад, калі чалавек забярэ з сабой рэшткі замоўленай ежы, то атрымае напой бясплатна.

У траўні 2020 года сталовая аднаго з жылых комплексаў у раёне Хункоу горада Шанхай уключыла абмежаванне харчовых адходаў у сістэму ацэнкі дзейнасці сталовай. Праз тры месяцы пасля ўвядзення новых мер аб'ём харчовых адходаў скараціўся прыкладна на траціну.

З кастрычніка 2019 года Нанкінскі ўніверсітэт аэранаўтыкі і астранаўтыкі пачаў шэраг акцый, накіраваных супраць марнатраўства. Так, у студэнцкай сталовай універсітэта праводзіцца кампанія за эканомію прадуктаў і адмову ад празмернасцяў ў ежы. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ