3-я Кітайская міжнародная імпартная выстава чакае адкрыцця

2020-10-28 17:50:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Падчас пандэміі COVID-19 глабальнае эканамічнае аднаўленне ідзе з цяжкасцю, шэраг міжнародных выстаў адкладзеныя або зусім адменены. У такой неардынарнай сітуацыі, з 5 па 10 лістапада ў кітайскім Шанхаі плануецца правядзенне 3-й кітайскай міжнароднай выставы імпартных тавараў, якая стане адзіным у сваім родзе буйнамаштабным міжнародным мерапрыемствам у свеце ў другім паўгоддзі.

Па словах старэйшага навуковага супрацоўніка цэнтра сусветнай эканомікі Кубы Глэдзіса Эрнандэза, своечасовае правядзенне Выставы сімвалізуе велізарныя поспехі Кітая ў проціэпідэмічнай працы. Эфектыўна аднаўляючы ўнутраную эканоміку, Кітай адначасова садзейнічае і росту сусветнай эканомікі. Падрыхтоўчая работа да правядзення ЭКСПА ў Шанхаі ідзе паспяхова. Пандэмія не пашкодзіла кампаніям розных краін прыняць удзел у мерапрыемстве. Пааодле даных інвестыцыйнага савета Аўстраліі, у гэтым годзе ў Выставе прымуць удзел каля 200 аўстралійскіх кампаній, што з'яўляецца гістарычным рэкордам. Акрамя таго кампаніі, якія ўваходзяць у рэйтынг 500 найбольш буйных у свеце, праявілі актыўнасць, колькасць прадпрыемстваў, якія вырашылі прыняць удзел у цяперашняй ЭКСПА, не саступае леташнім паказчыкам. Многія з іх упершыню прэзентуюць у свеце і ў Кітаі сваю прадукцыю, тэхналогіі і паслугі.

Напрыклад, нямецкі гігант у сферы навукі аб жыцці карпарацыя «Баер» ужо трэці раз становіцца удзельнікам міжнароднай імпартнай ЭКСПА ў Шанхаі. Па словах прадстаўніка кампаніі, Кітайская міжнародная імпартная выстава прадастаўляе карпарацыі платформу для знаёмства з развіццём аховы здароўя ў Кітаі, прэзентацыі найноўшых дасягненняў і пошуку дзелавых партнёраў. Паводле статыстычных даных, валавая дагаворная сума здзелак 2-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы у 2019 годзе склала больш за 71 мільярд долараў ЗША, павялічыўшыся на 23% у параўнанні з падобным паказчыкам 1-й Выставы. А каэфіцыент рэалізацыі намераў аб супрацоўніцтве перавысіў 50%. Па выніках працы мерапрыемства, кампанія Varian, доля прадукцыі якой на сусветным рынку медыцынскай тэхнікі ў сферы прамянёвай тэрапіі перавышае 50%, стварыла сваю найбуйнейшую вытворчую базу ў Пекіне. Цудоўныя вынікі двух папярэдніх Выстаў - не выпадковасць. Прадстаўнікі глабальных гандлёва-прамысловых колаў ніяк не могуць ігнараваць велізарнай прывабнасці кітайскага рынку.

Кітайскі ўрад перадае свету сігнал аб пашырэнні адкрытасці на больш высокім узроўні, зніжаючы мытныя пошліны і працягваючы лібералізацыю абмежаванняў па стварэнні ў краіне інвестыцыйных кампаній. У прыватнасці важная вядучая роля Кітая, краіны, якая першай у свеце аднавіла эканамічны рост, для садзейнічання росту сусветнай эканомікі. Агенцтва Блумберг назвала Кітай пазітыўным фактарам у перыяд, калі глабальная эканоміка патрапіла ў сур'ёзную рэцэсію. Кітайскі рынак для сусветных кампаній, якія пакутуюць ад пандэміі, з'яўляецца як унікальнай магчымасцю, так і неабходнай дапамогай. У гэтым годзе Кітайская міжнародная імпартная выстава займае яшчэ большую плошчу, у параўнанні з папярэднімі мерапрыемствамі. З улікам сітуацыі ў свеце і тэндэнцыямі развіцця галін будуць адкрыты новыя выставачныя зоны, такія, як грамадская санітарная эпідэміялогія, энергазберажэнне і ахова навакольнага асяроддзя, «разумны» транспарт і г.д.

Упершыню вылучаны такія метады працы Выставы, як «хмарнае падпісанне дамоваў», «адначасовае прыцягненне да ўдзелу і пошук дзелавых партнёраў» і інш., што высока ацанілі кампаніі-ўдзельнікі міжнароднага імпартнай ЭКСПА. Акрамя гандлю таварамі і паслугамі, цяперашняя Кітайская міжнародная імпартная выстава таксама прадставіць «шанхайскі варыянт» выхаду з крызіснай сітуацыі, у якую патрапіла сусветная эканоміка, і прасоўванне інклюзіўнага глабальнага развіцця. У рамках Выставы пройдуць каля сотні форумаў, сустрэч і перамоў, у тым ліку на тэму супрацоўніцтва ў сферы гандлю і хуткага аднаўлення сусветнай эканомікі.

Мерапрыемствы адбудуцца пад эгідай такіх важных міжнародных арганізацый і структур, як Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці ААН, Міжнародны гандлёвы цэнтр, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці і інш.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ