У Шанхаі ўзмоцнены кантроль за прадстаўленымі на ЭКСПА замарожанымі прадуктамі

2020-10-30 16:58:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады кітайскага мегаполіса Шанхай узмацнілі супрацьэпідэмічныя меры ў дачыненні да замарожаных харчовых прадуктаў, якія будуць прадстаўлены на маючай адбыцца Трэцяй Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА / CIIE /, ажыццяўляючы строгі кантроль за іх захоўваннем, даглядам, дастаўкай і дэманстрацыяй.

Згодна з паведамленнем Упраўлення па рэгуляванні рынку г. Шанхай, імпартныя харчовыя прадукты халадовага ланцугу, якія ўдзельнічаюць у ЭКСПА, будуць разбітыя на партыі і змешчаныя на захоўванне на склады, пасля чаго дастаўлены на месца правядзення выставы адной упаўнаважанай кампаніяй, якая базуецца ў новым гарадскім раёне Пудун.

Прадстаўнік Упраўлення - У Жэньхуа адзначыў пра запланаваныя праверкі складоў, дэзінфекцыі харчовых прадуктаў халадовага ланцугу, транспартных сродкаў і персаналу. Акрамя таго, на наяўнасць COVID-19 пратэстуюць складское асяроддзе і персанал, што кантактуе з гэтай прадукцыяй.

Упраўленне таксама будзе ажыццяўляць замкнёны кантроль за транспарціроўкай экспанатаў "ад кропкі да кропкі" для забеспячэння іх бяспекі, - дадаў ён.

У чацвер каля 100 кубаметраў замарожаных прадуктаў харчавання 68 удзельнікаў ЭКСПА, уключаючы замарожанае мяса, морапрадукты, а таксама хлеб, шакалад і марожанае, былі размешчаны на спецыялізаваных складах.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ