Медыякарпарацыя Кітая гатовая да асвятлення Шанхайскай ЭКСПА

2020-11-05 17:08:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 лістапада ў Шанхаі адкрылася 3-я Кітайская міжнародная выстава імпартных тавараў. У цяперашні час Медыякарпарацыя Кітая рыхтуецца да інфармацыйнага асвятлення выставы. У падрыхтоўцы рэпартажаў і інтэрв'ю з ЭКСПА бяруць удзел больш за 800 карэспандэнтаў з Цэнтра навін, Цэнтра эканамічнай і фінансавай інфармацыі, Цэнтра вяшчання на кітайскай мове, Глабальнай тэлевізійнай сеткі Кітая, навінавага і аўдыёвізуальнага медыяцэнтраў.

«На фоне нестабільных міжнародных абставін мы ў прыярытэтным парадку павінны расказваць аб поспехах кітайскага народа пад кіраўніцтвам КПК у барацьбе з эпідэміяй, акцэнтуючы ўвагу на тым, што КНР стала адзінай буйной эканомікай, якая паказала рост ва ўмовах пандэміі», - падкрэсліў дырэктар Медыякарпарацыі Шэнь Хайсюн. Паводле яго слоў, трэба расказваць свету праўду, заснаваную на фактах, імкнуцца да новых здзяйсненняў у практыцы міжнароднай медыякамунікацыі і інавацыйным развіцці новых медыя, сфарміраваць пазітыўную грамадскую думку. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ