3-я Кітайская міжнародная імпартная выстава вітае новых сяброў

2020-11-05 17:10:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 лістапада ў Шанхаі адкрылася 3-яя Кітайская міжнародная імпартная выстава. ЭКСПА сустракае старых і вітае новых сяброў, якія шукаюць камерцыйныя магчымасці ў КНР. Нягледзячы на тое, што выстава ў Шанхаі праходзіць на фоне пандэміі COVID-19, кампаніі з розных краін ставяцца да платформы міжнароднага камерцыйнага ўзаемадзеяння з аптымізмам. Для многіх анлайнавы ўдзел і пошук кітайскіх партнёраў -- велізарны шанс, магчымасць выйсці на кітайскі рынак, які дэманструе аднаўленне.

Выставачная плошча ЭКСПА сёлета складае больш за 360 тыс. кв. метраў. Больш за 70% з 500 найбуйнейшых прадпрыемстваў свету, якія прынялі ўдзел у папярэдніх выставах, бяруць удзел і ў цяперашняй.

Па словах старшыні савета праўлення нямецкай карпарацыі Schott, якая спецыялізуецца на вытворчасці шкла і шклокерамікі, Франка Хейнрыхта, кампанія не магла ўпусціць магчымасць удзельнічаць у ЭКСПА, якая дае ўнікальныя камерцыйныя магчымасці. Сёлета карпарацыя на 50% пашырыла плошчы выставачнага павільёна для прэзентацыі больш шырокага асартыменту сваёй прадукцыі.

Некалькі дзясяткаў транснацыянальных карпарацый выказалі намер удзельнічаць у наступных трох выставах. Адна з іх -- Shiseido, японскі вытворца касметыкі і сродкаў па догляду за валасамі. Кітайскі філіял Shiseido стаў першым у карпарацыі, хто аднавіў камерцыйную дзейнасць з аб'ёмам продажаў у Кітаі за першае паўгоддзе ў памеры 6,49 млрд юаняў, захоўваючы першую пазіцыю па продажах на рынках розных рэгіёнаў і па прыбытку ад рэалізацыі.

Французская кампанія L'Oreal таксама атрымлівае выгаду ад дзейнасці на кітайскім рынку. У першым паўгоддзі ў кампаніі назіралася рэзкае зніжэнне продажаў на сусветных рынках. Выключэннем стаў толькі кітайскі рынак, аб'ём рэалізацыі прадукцыі кампаніі на якім за першыя 9 месяцаў вырас на 20,8%. На ЭКСПА кампанія правядзе прэзентацыю пяці новых тыпаў сваёй прадукцыі і шэраг новых тэхналогій, у тым ліку з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ