Кітайскі рынак дае замежным прадпрыемствам больш магчымасцяў для развіцця

2020-11-05 17:28:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 лістапада ў Шанхаі адкрылася 3-я Кітайская міжнародная імпартная выстава.

На ЭКСПА кампанія з Даніі NovoVita прадставіла не толькі самыя папулярныя аздараўленчыя прадукты, але і новыя найменні прадукцыі для дзяцей. Дзякуючы рэалізацыі мераў па падтрымцы новага галіновага комплексу, які ахоплівае трансгранічны гандаль і Закон аб замежных інвестыцыях, на працягу года аб'ёмы анлайн-продажаў гэтай кампаніі імкліва ўзраслі.

Па меры рэалізацыі комплексу мераў па садзейнічанні адкрытасці знешняму свету на больш высокім узроўні, аптымізуецца інстытуцыянальнае асяроддзе для доступу на кітайскі рынак замежных кампаній, а таксама пашыраецца прастора для ўзаемнага выкарыстання магчымасцяў для развіцця.

Прэзідэнт Samsung Electronics, кіраўнік прадстаўніцтва Samsung у Кітаі Хуан Дэгуй адзначыў: «Апошнія тры гады мы ўвесь час пашыралі інвестыцый у Кітаі. Хуткае аднаўленне кітайскага рынку дае надзею для ўсяго свету, а таксама адкрывае больш магчымасцяў для развіцця замежных прадпрыемстваў у Кітаі».

Правядзенне Кітаем міжнароднай выставы ў вызначаны тэрмін прадэманстравала рашучасць краіны пашыраць адкрытасць знешняму свету. Разам з тым, павелічэнне інвестыцый вядучых транснацыянальных карпарацый свету ў Кітаі і наплыў у краіну розных высакаякасных брэндаў дэманструе цвёрдую ўпэўненасць замежных прадпрыемстваў у перспектывах кітайскай эканомікі. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ