Падчас шопінг-фестывалю з нагоды Дня халасцяка ў Кітаі апрацаваны 675 млн адпраўленняў

2020-11-13 16:03:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Падчас шопінг-фестывалю з нагоды Дня халасцяка - 11 лістапада, кітайскія кампаніі экспрэс-дастаўкі апрацавалі 675 млн пасылак па ўсёй краіне, што на 26,16 % больш, чым у мінулым годзе. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным паштовым упраўленні КНР у чацвер.

Сектар кур'ерскай службы краіны добра падрыхтаваны да пікаў сезона ў перыяд з пачатку лістапада гэтага года да свята Вясны (Чуньцзе) 2021, і павысіў свае магутнасці дастаўкі і эфектыўнасць, прасоўваў выкарыстанне экалагічна бяспечнай упакоўкі і ўмацаваў сваю сістэму дэзінфекцыі пасылак, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

З лютага гэтага года ў сектары экспрэс-дастаўкі, які аднаўляецца ад уплыву эпідэміі COVID-19, назіраецца хуткі рост аб'ёму аперацый.

Як чакаецца, паводле вынікаў 2020 года аб'ём пасылак, апрацаваных кампаніямі ў сферы экспрэс-дастаўкі, дасягне 75 млрд адзінак. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ