Эканамічныя поспехі Кітая пераўзышлі прагнозы

2020-11-18 15:35:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Хуткае эканамічнае аднаўленне, якое мела месца ў кастрычніку, умацавала пазіцыю Кітая ў якасці адзінай з галоўных эканомік у свеце, што можа ажыццявіць рост у быгучым годзе», пракаментавала агенцтва Bloomberg. А агенцтва Reuters адзначыла, што эканамічныя поспехі Кітая за кастрычнік «пераўзышлі прагнозы ў цэлым».

Прамысловасць захавала параўнальна высокія тэмпы росту, спажыванне і інвестыцыі таксама праявілі стабільнасць. У кастрычніку кітайскай эканоміцы ўдалося прадоўжыць тэндэнцыю аднаўлення. Так, напрыклад, дабаўленая вартасць прамысловых прадпрыемстваў, якія перавышаюць усталяваны маштаб, стала на 6,9% больш, чым годам раней. Разам з тым, індэкс вытворчасці індустрыі паслуг Кітая павялічыўся на 7,4%, што на 2% больш, чым падобны паказчык у верасні.

Паляпшэнне сітуацыі з попытам у краіне таксама ўражвае, спажыванне працягвае ўзмацняць падтрымку агульнай эканомікі. За кастрычнік агульны аб'ём рознічнага гандлю сацыяльнымі таварамі шырокага спажывання ў краіне склаў 3 трлн 857 млрд 600 млн юаняў, што на 4,3% больш, чым у мінулым годзе. У прыватнасці, аб'ём даходаў індустрыі грамадскага харчавання склаў 437,2 млрд юаняў, павялічыўшыся на 0,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паказаўшы першы станоўчы рост з пачатку 2020 года.

«У кастрычніку агульны аб'ём рознічнага гандлю паказаў найбольшыя сёлета тэмпы росту, што сведчыць аб павышэнні попыту, які прасоўвае хуткае аднаўленне кітайскай эканомікі з-пад уплыву эпідэміі», піша брытанская газета Financial Times.

Апроч паляпшэння паказчыкаў у вытворчасці і спажыванні, у Кітаі таксама ў агульным забяспечана стабільнасць працаўладкавання. У кастрычніку ўзровень беспрацоўя ў гарадах Кітая склаў 5,3%, што на 0,1 працэнтнага пункта менш, чым у верасні. Па стане на кастрычнік у гарадах краіны колькасць занятых склала 10,09 млн чалавек, што дазваляе датэрмінова рэалізаваць гадавую мэту.

Нягледзячы на нявызначанасць знешняга развіцця і некаторыя структурныя супярэчнасці ўнутры краіны, Кітаю ўсё яшчэ неабходна прыкладаць намаганні дзеля ўмацавання падмурку эканамічнага развіцця. За апошнія месяцы кітайская эканоміка дэманструе ўстойлівасць, спрыяльную здольнасць аднаўлення і магутны патэнцыял развіцця. Пры рэалізацыі шэрагу мер ствараецца ўсё больш спрыяльных умоў для аднаўлення кітайскай эканомікі. Кітай мае ўмовы для дасягнення акрэсленых паказчыкаў бягучага года, што таксама павысіць упэўненасць у аднаўленні сусветнай эканомікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ