Даследаванні па выяўленні крыніцы паходжання каранавіруса закрануць многія краіны

2020-11-18 15:37:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Вынікі даследавання італьянскіх навукоўцаў кажуць пра тое, што COVID-19 мог распаўсюджвацца ў Італіі ўжо ў верасні мінулага года, што на пяць месяцаў раней, чым першы афіцыйна зафіксаваны ў краіне выпадак інфекцыі.

Каментуючы гэту інфармацыю, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 17 лістапада на прэс-канферэнцыі заклікаў усе краіны пазітыўна супрацоўнічаць з СААЗ для прасоўвання даследаванняў па выяўленні крыніцы паходжання каранавіруса. Гэты працэс можа закрануць многія краіны.

Кітай, як і раней, прымае актыўны ўдзел у навуковым даследаванні ўзнікнення новага каранавіруса і шляхоў яго распаўсюджання, а таксама ўносіць уклад у глабальнае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва, адзначыў Чжаа Ліцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ