Лі Кэцян заклікаў замацаваць тэндэнцыі аднаўлення эканомікі

2020-11-18 18:03:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў да больш эфектыўнай і ўстойлівай палітыкі, якая спрыяе упэўненаму аднаўленню эканомікі. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, у бягучым годзе краіна коштам велізарных высілкаў дамаглася паспяховых вынікаў, адзначыў ён, настойліва заклікаўшы дакладна праводзіць рэгулярныя мерапрыемствы па прафілактыцы і кантролі эпідэміі, а таксама замацаваць тэндэнцыі аднаўленчага росту эканомікі.

Неабходна праводзіць больш мэтанакіраваную палітыку для падтрымкі суб'ектаў рынку, асабліва мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў, каб яшчэ больш эфектыўна гарантаваць і паляпшаць матэрыяльныя ўмовы жыцця народа, падкрэсліў Лі Кэцян. Прэм’ер звярнуў увагу на неабходнасць засяродзіць увагу на ключавой ролі мэтавых інвестыцый, мабілізаваць грамадства на актыўны ўдзел у інвестыцыйнай дзейнасці і рэалізаваць шэраг буйных праектаў, якія маюць дачыненне да дабрабыту народа.

Краіна будзе спрыяць адкрытасці знешняму свету на больш высокім узроўні і скарыстаецца падпісаным пагадненнем аб Рэгіянальным усеабдымным эканамічным партнёрстве як магчымасцю для сумеснага стварэння найбуйнейшай у свеце зоны свабоднага гандлю.

Прысутныя на сустрэчы эканамісты і прадпрымальнікі высока ацанілі значнасць палітыкі скарачэння падаткаў і зніжэння грашовых збораў для палягчэння цяжкасцяў, з якімі сутыкаецца рэальны сектар эканомікі, асабліва мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы. Яны таксама ўнеслі прапановы па падтрымцы інавацый і выбудоўванні ланцужкоў забеспячэння.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ