Сі Цзіньпін выступіў з праграмнай прамовай на дыялогу кіраўнікоў гаспадарчых суб'ектаў у рамках АЦЭС

2020-11-19 17:01:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

19 лістапада ў Пекіне старшыня КНР Сі Цзіньпін у фармаце відэасувязі прыняў удзел у дыялогу кіраўнікоў прамыслова-гандлёвых колаў у рамках Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС). На мерапрыемстве ён выступіў з праграмнай прамовай аб фарміраванні новай структуры развіцця.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ўспышка эпідэміі COVID-19 яшчэ раз пераканал, што лёс чалавецтва адзіны, інтарэсы ўсіх краін цесна звязаныя, а свет -- гэта непадзельная агульнасць лёсаў. У сувязі з гэтым розныя краіны павінны аказаць адна адной падтрымку і дапамогу, аб'яднаць агульныя намаганні, развіваць партнёрскі дух, захоўваць цесныя кантакты і каардынацыю, паглыбляць міжнароднае супрацоўніцтва ў супрацьстаянні эпідэміі, настойваць на фарміраванне сусветнай эканомікі адкрытага тыпу, каб як мага хутчэй перамагчы эпідэмію і ажыццявіць рост сусветнай эканомікі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што асновы для стабільнага развіцця кітайскай эканомікі ў датэрміновай перспектыве застаюцца нязменнымі. Кітай будзе выкарыстоўваць магчымасці новага этапу развіцця, цвёрда прытрымлівацца новай канцэпцыі развіцця, стварыць новую структуру развіцця. Кітай гатовы разглядаць пашырэнне ўнутранага попыту ў якасці стратэгічнага прыярытэту і забяспечыць бесперабойны ход эканамічнай дзейнасці, працягне паглыбляць структурныя рэформы ў сферы прапановы, каб сфарміраваць больш высокі ўзровень дынамічнага балансу, у якім попыт вызначае прапанову, а прапанова стварае попыт.

Кітай будзе актыўна прасоўваць навукова-тэхнічныя інавацыі, каб культываваць новыя драйверы эканамічнага развіцця. Кітай імкнецца пабудаваць інавацыйную сістэму, якая здольная інтэграваць навуку і тэхналогіі, адукацыю, прамысловасць і фінансавы сектар, а таксама мадэрнізаваць прамысловыя ланцужкі. Кітай працягне паглыбляць рэформы і стымуляваць жыццяздольнасць рынку. Кітай рашуча ліквідуе сістэмныя і інстытуцыйныя бар'еры для прасоўвання мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што сусветная эканоміка даўно інтэграваная з нацыянальнай. Новая мадэль развіцця Кітая -- гэта не замкнёны цыкл, а адкрыты ўнутраны і міжнародны цыкл.

У адпаведнасці з новай мадэллю развіцця Кітай яшчэ больш адчыніць свае дзверы для знешняга свету, гатовы абмяняцца магчымасцямі развіцця з іншымі краінамі свету; Кітай будзе паглыбляць супрацоўніцтва ў мэтах дасягнення ўзаемнай выгады і вынікаў з іншымі краінамі свету.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён -- гэта агульны дом. "У мінулым годзе я прапанаваў пабудаваць адкрытую, інавацыйную Азіяцка-Ціхаакіянскую супольнасць з адзіным лёсам. Мы павінны працягваць садзейнічаць рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі і ўвасабляць наша бачанне ў рэальнасць на карысць народаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна", -- сказаў Сі Цзіньпін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ