Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць умацавання абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці

2020-12-02 17:58:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць умацавання абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці. Паводле яго слоў, Кітай знаходзіцца на этапе трансфармацыі ў буйную краіну, якая стварае такія правы. Ён таксама дадаў, што праца ў галіне інтэлектуальнай уласнасці рухаецца ад колькасці да якасці.

Ён заклікаў да выразнага разумення сітуацыі і задач краіны ў галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама да лепшага ўсведамлення важнасці адпаведнай працы для гарантыі рэалізацыі новай канцэпцыі развіцця і садзейнічання высакаякаснаму развіццю.

Пасля 18-га з'езда КПК Цэнтральны камітэт Кампартыі адвёў працы ў галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці больш важнае месца. Па словах Сі Цзіньпіна, кіраўніцтва партыі дапамагло ажыццявіць шэраг важных стратэгій, мер і планаў, укараніла строгую сістэму абароны правоў і рашучага пакарання за парушэнне законных правоў і інтарэсаў, асабліва за парушэнне правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Кітай дамогся гістарычных поспехаў у галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, а ўсведамленне грамадства важнасці павагі і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці значна ўзмацнілася, заявіў генеральны сакратар. Сі Цзіньпін таксама адзначыў, што абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці патрабуе паляпшэння планавання на высокім узроўні. Кітай распрацуе нацыянальны план абароны і прымянення правоў інтэлектуальнай уласнасці на перыяд 14-га пяцігадовага плана, у якім будуць адлюстраваны мэты, задачы, меры і праект іх рэалізацыі, сказаў ён.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай павінен падмацаваць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці заканадаўчай базай пасродкам строгага выканання адпаведных палажэнняў Грамадзянскага кодэкса, паскарэння ўдасканалення адпаведных заканадаўчых і нарматыўных актаў, садзейнічання рабоце па ўнясенні паправак да адпаведных законаў і актывізацыі намаганняў па ўсталяванні адпаведнасці паміж рознымі законамі.

Кітай павінен удасканальваць заканадаўства ў галіне геаграфічных указанняў і камерцыйных таямніц, а таксама ўзмацніць грамадзянскую судовую абарону, адзначыў Сі Цзіньпін. Кітай узмоцніць увесь ланцужок абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці з дапамогай юрыдычных, адміністрацыйных, эканамічных і тэхналагічных метадаў.

Кітаю варта ўдасканальваць комплексную сістэму кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, сказаў генеральны сакратар. Ён дадаў, што неабходна праводзіць адзінае планаванне працы ў галіне абароны інтэлектуальнай уласнасці, антыманапольнай палітыкі і праверкі справядлівай канкурэнцыі, каб спрыяць аўтаномнаму і спарадкаванаму патоку, а таксама эфектыўнаму размеркаванню фактараў інавацыйнай дзейнасці.

Сі Цзіньпін заклікаў да стварэння цэласнай сістэмы дзяржаўных паслуг у сферы правоў інтэлектуальнай уласнасці, каб інавацыйныя распрацоўкі прыносілі карысць. Таксама павінна быць узмоцнена будаўніцтва інфармацыйнай і інтэлектуальнай інфраструктуры, звязанай з абаронай правоў інтэлектуальнай уласнасці, дадаў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць паглыблення рэформаў сістэм і механізмаў абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці, распрацоўкі і ўкаранення дыферэнцыраваных галіновых і рэгіянальных комплексаў мер у сферы правоў інтэлектуальнай уласнасці і ўдасканалення сістэмы кантролю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ