Ад Кітая патрабуюць прасіць прабачэнняў за аўстралійскіх салдат

2020-12-04 14:24:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Забойства аўстралійскімі салдатамі нявінных людзей у Афганістане паднялі хвалю абурэння. Кітай рэзка асудзіў гэтыя ваенныя злачынствы. Аднак прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан патрабуе КНР папрасіць прабачэння за такую пазіцыю. Больш за тое, яго падтрымалі бліжэйшыя саюзнікі Канберы і некаторыя заходнія СМІ, якія ўгледзелі ў кітайскай пазіцыі чарговы дыпламатычны інцыдэнт і свежы прыклад пагаршэння адносін паміж КНР і Захадам.

Такая пазіцыя, мякка кажучы, выклікае здзіўленне, бо само Міністэрства абароны Аўстраліі прызнае, што аўстралійскія салдаты забівалі ваеннапалонных і мірных жыхароў. Гэтыя абуральныя дзеянні сур'ёзна парушылі міжнароднае права і груба растапталі правы чалавека. Гэта ваенныя злачынствы.

Бліжэйшыя саюзнікі Аўстраліі -- ЗША і Вялікабрытанія -- таксама сумна праславіліся забойствамі і катаваннямі мірных жыхароў у Афганістане. «Варта звярнуць асаблівую ўвагу на тое, што аўстралійскія войскі -- гэта не адзіныя войскі, якія здзейснілі гэтыя зверствы ў Афганістане", -- кажа старшы навуковы супрацоўнік «Хьюман Райтс Вотч» Патрыцыя Госман.

На днях газета «Afghanistan Times» вітала публічнае асуджэнне Кітаем дзеянняў аўстралійскіх салдат.

Разам з тым, палітыкі шэрагу заходніх краін чамусьці лічаць, што яны вышэй за закон, што яны маюць права вяршыць суд над іншымі, пры гэтым катэгарычна адмаўляюцца адказаць за ўласныя злачынствы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ