Сі Цзіньпін павіншаваў Камісію дарадцаў пры Інстытуце эканомікі і кіравання Універсітэта Цінхуа з 20-годдзем

2020-12-04 14:33:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў па відэасувязі перад удзельнікамі гадавога пасяджэння Камісіі дарадцаў пры Інстытуце эканомікі і кіравання Універсітэта Цінхуа і павіншаваў іх з 20-годдзем заснавання камісіі.

Ва ўмовах цяжкіх наступстваў для сусветнай эканомікі і яўнага росту нестабільнасці і нявызначанасці міжнароднай сітуацыі, звязаных з пандэміяй COVID-19, усе краіны павінны мацаваць салідарнасць і супрацоўніцтва, заявіў Сі Цзіньпін.

Адзначыўшы, што Кітай фарміруе новую архітэктоніку развіцця, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай будзе і далей пашыраць адкрытасць. Ён дадаў, што Кітай гатовы больш актыўна ўбудоўвацца ў сусветны рынак, каб падзяліцца магчымасцямі для развіцця з усімі краінамі свету і ўнесці свой уклад у аднаўленне глабальнай эканомікі.

Па словах кіраўніка дзяржавы, каб дасягнуць гэтых мэтаў, Кітай гатовы ўмацоўваць міжнародныя сувязі і супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі і тэхналогій.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што ідэі і парады членаў камісіі пойдуць на карысць Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ