У Кітаі завяршыўся праект умацавання руінаў гарадзішча Лаўлань

2020-12-04 14:34:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі завяршыўся праект умацавання руінаў закінутага прыкладна ў 4-м стагоддзі гарадзішча Лаўлань, паведамілі ў адміністрацыі павета Жацян Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

Руіны гарадзішчы Лаўлань размешчаны ў паўночна-заходняй частцы высмаглага возера Лабнор. Аб ім упершыню згадаў Сыма Цянь у напісанай ім прыкладна ў 90-м годзе да н.э. працы "Шы Цзі" /"Гістарычныя запіскі"/. Лаўлань лічыцца адным з асноўных пунктаў Вялікага шаўковага шляху.

Гарадзішча мае квадратную форму з даўжынёй боку 330 м. Яго асноўнымі помнікамі культуры з'яўляюцца пагады і адно манументальнае збудаванне.

Адкрыццё Лаўланя, зробленае шведскім падарожнікам Свенам Хэдзінам у 1901 годзе, стала сенсацыяй. У наступныя гады на тэрыторыі гарадзішча, пра якое на доўгія стагоддзі забыліся гісторыкі, было знойдзена мноства неацэнных культурных рэліквій: медныя манеты, надпісы і дакументы на кітайскай мове і кхароштхі /адна з разнавіднасцяў індыйскага пісьма/, лакавыя і медныя вырабы, шоўк і інш.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ