"Чан'э-5" узляцеў з паверхні Месяца

2020-12-04 14:37:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі касмічны апарат "Чан'э-5" з узорамі месячнага грунту на борце ўзляцеў з паверхні Месяца.

"Чан'э-5" стаў першым у гісторыі Кітая касмічным апаратам, які здзейсніў узлёт з паверхні пазазямнога аб'екта.

Пасля таго, як узоры грунту былі ўзятыя і змешчаныя ў спецыяльны кантэйнер, узлётны модуль "Чан'э-5" аддзяліўся ад паверхні Месяца. Чакаецца, што ён завершыць беспілотную стыкоўку з арбітальным комплексам на ваколмесячнай арбіце, што стане беспрэцэдэнтным па складанасці манёўрам.

Запуск зонда "Чан'э-5" -- адна з самых складаных і цяжкіх місій у гісторыі кітайскай касманаўтыкі, а таксама першая за больш чым 40 гадоў місія па зборы ўзораў месячнага грунту ў свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ