МЗС КНР: Кітай заклікае ЗША спыніць ачарняць кітайскую ваенна-грамадзянскую інтэграцыю

2020-12-04 16:59:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Беспадстаўныя абвінавачванні ЗША на адрас Кітая -- тыповы прыклад выкарыстання двайных стандартаў. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на прэс-канферэнцыі. Яна нагадала, што Дзярждэпартамэнт ЗША размясціў у «Твітары» артыкул, у якім паклёпнічае на кітайскую ваенна-грамадзянскую інтэграцыю.

Мэта ўрада ЗША -- стварыць падставу для правядзення абмежаванні ў дачыненні да кітайскіх кампаній, якія займаюцца вытворчасцю ў высокатэхналагічнай галіне, заявіла Хуа Чуньін. Яна падкрэсліла, што Кітай выказвае крайнюю незадаволенасць і рашучы пратэст у сувязі з тэхнічнай блакадай ЗША.

Садзейнічанне развіццю ваенна-грамадзянскай інтэграцыі з'яўляецца агульнапрынятай практыкай у міжнароднай супольнасці, у тым ліку ў Злучаных Штатах, дзе існуюць транснацыянальныя кампаніі, якія ўяўляюць сабой яркі прыклад ваенна-грамадзянскай інтэграцыі.

Неабгрунтаваныя абвінавачванні ЗША ў адрас Кітая парушаюць прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва і дзейнічаюць насуперак патрабаванням часу, а таксама нанясуць шкоду агульным інтарэсам дзвюх краін. «Мы заклікаем ЗША спыніць зламысныя правакацыі і напады на Кітай», -- падкрэсліла Хуа Чуньін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ