Антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да імпартаванага з Аўстраліі вінаграднага віна вядзецца ў адпаведнасці з законам

2020-12-04 17:00:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да імпартаванага з Аўстраліі вінаграднага віна, запушчанае Міністэрствам камерцыі КНР, вядзецца ў адпаведнасці з законам. Пра гэта заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік ведамства Гаа Фэн. Паводле яго слоў, па просьбе айчынных прадпрыемстваў індустрыі Мінкамерцыі КНР 18 жніўня 2020 года ініцыявала антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да імпарту вінаграднага віна з Аўстраліі, а 27 лістапада 2020 года прыняла папярэдняе рашэнне накласці часовыя антыдэмпінгавыя меры на вінаграднае віно з Аўстраліі. Паводле "Палажэння КНР аб барацьбе з дэмпінгам", часовыя антыдэмпінгавыя меры, як правіла, доўжацца не больш за 4 месяцы з моманту ўступлення іх у сілу, але ў выключных выпадках гэты тэрмін можа быць прадоўжаны да 9 месяцаў.

Гао Фэн адзначыў, што Мінкамерцыі КНР у строгай адпаведнасці з адпаведнымі законамі ўзбудзіла справу, праводзіць расследаванне і прымае адпаведныя меры, цалкам забяспечваючы законныя інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў. Ведамства вітае далейшы ўдзел на аснове закона ўсіх бакоў, у тым ліку аўстралійскага, у далейшым расследаванні.

Гаа Фэн таксама адзначыў, што антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да імпартаванага з Аўстраліі ячменю было ініцыявана ў адпаведнасці з законам у адказ на заяўкі айчынных прадпрыемстваў адпаведнай індустрыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ