Кітай адправіў у Паўднёвы Судан батальён міратворцаў

2020-12-04 17:30:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першы атрад 7-га пяхотнага батальёна кітайскіх міратворцаў у складзе 350 чалавек у чацвер адправіўся з горада Цяньцзінь e сталіцу Паўднёвага Судана для выканання міратворчай місіі тэрмінам на 12 месяцаў.

Згодна з планам, батальён кітайскіх міратворцаў у складзе 700 салдат і афіцэраў будзе двума атрадамі дастаўлены самалётамі ў Джубу.

У задачы кітайскіх міратворцаў уваходзіць патруляванне забароненых для зброі зон, развядзенне супрацьлеглых бакоў, ахова грамадзян і інш. Перад адпраўкай усе вайскоўцы прайшлі трохмесячны курс падрыхтоўкі.

Адпраўка другога атрада батальёна ў Паўднёвы Судан запланаваная на сярэдзіну снежня.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ