Навагодні зварот старшыні КНР Сі Цзіньпіна 2021 года

2020-12-31 19:43:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Паважаныя таварышы, сябры, спадарства! Вітаю Вас!

Неўзабаве надыйдзе 2021 год. Знаходзячыся ў Пекіне, накіроўваю ўсім вам найлепшыя віншаванні з Новым годам!

2020 год быў годам вельмі няпростым. Сутыкнуўшыся з раптоўнай эпідэміяй каранавіруса, мы прадэманстравалі нашу волю і любоў да жыцця, прытрымліваючыся прынцыпу "чалавек і жыццё вышэй за ўсё», стварылі эпас барацьбы з пандэміяй, напоўнены непахіснай воляй і імкненнем да перамогі. У ходзе ўсеагульнай барацьбы з цяжкасцямі мы разумелі і адчувалі цвёрдасць у руху на фронце барацьбы, упарта адстойвалі дасягненні, разумелі першарадную важнасць у сумесным пераадоленні бедстваў і гора, усклалі на алтар перамогі гераічныя ахвяры, сталі сведкамі ўзаемнай дапамогі. Ад анёлаў ў белых халатах да воінаў, ад навуковых супрацоўнікаў да грамадскіх работнікаў, з добраахвотнікаў да будаўнікоў, ад маладых да пажылых... Незлічоная колькасць людзей прысвяціла свае жыцці важнай місіі, сваёй шчырай любоўю адстаялі жыццё іншых. Невялікія высілкі кожнага ператварыліся ў магутную сілу, у непарушную сцяну абароны жыцця. Усе без выключэння і без ваганняў, сэрца да сэрца, плячо ў плячо, прадэманстравалі вялікі дух барацьбы з эпідэміяй.

Вытокі хараства ў шчырасці, а героі паходзяць з народа. Кожны заслугоўвае захаплення! Выказваю спачуванне кожнаму зараза, пасылаю словы павагі кожнаму народнаму герою! Я ганаруся нашай Радзімай і нашым народам, нашым моцным нацыянальным духам!

Жыццёвыя нягоды робяць чалавека моцным, а старанная паліроўка напаўняе нефрыт вытанчанасцю. Мы пераадолелі ўздзеянне эпідэміі, дамогшыся значных вынікаў у супрацьэпідэмічнай працы і ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Рэалізацыя плана 13-ай пяцігодкі завяршылася поспехам, вызначаны задачы 14-ай пяцігодкі. Паскараецца фарміраванне новай структуры развіцця, грунтоўным паглыбленым чынам ажыццяўляецца канцэпцыя высакаякаснага развіцця.

Кітай стаў адной з першых буйных эканомік свету, якая ў прыярытэтным парадку дамаглася станоўчай дынамікі эканамічнага росту. Паводле папярэдніх ацэнак, у 2020 годзе аб'ём ВУП краіны перасягнуў адзнаку 100 трл.. юаняў. Вытворчасць прадуктаў харчавання і ўраджайнасць Кітая дэманструюць рост на працягу 17 гадоў запар.

Кітай дамогся цэлага шэрагу важных прарываў у розных галінах навукі і тэхнікі, уключаючы запуск касмічных зондаў «Ццяньвэнь-1» і «Чан'э-5» і падводнага апарата «Фэньдаўчжэ». Бурна і інтэнсіўна развіваецца будаўніцтва порта свабоднага гандлю Хайнань.

Нам удалося супрацьстаяць удару разбуральнай воднай стыхіі. Вайскоўцы і народныя масы не здаліся перад цяжкасцямі, аб'ядналі свае намаганні ў мэтах барацьбы з эпідэміяй, імкнучыся да мінімізацыі шкоды.

Я пабываў з інспекцыйнымі паездкамі ў 13 правінцыях, дзе з радасцю заўважыў, што мясцовыя жыхары старанна і строга выконвалі супрацьэпідэмічныя патрабаванні, не гублялі час, каб аднавіць вытворчасць і працу, прыкладалі максімум намаганняў, каб пашыраць інавацыйную дзейнасць. Людзі нашай краіны поўныя ўпэўненасці, імкнуцца да ўпартай працы, у краіне пануе атмасфера жыццёвай энергіі і пазітыўная сіла.

У 2020 годзе мы дамагліся гістарычных поспехаў ва ўсебаковым фарміраванні сярэднезаможнага грамадства, атрымалі канчатковую перамогу над крайняй галечай. Мы нанеслі сакрушальны ўдар па галечы ў найбольш адсталых у плане развіцця раёнах краіны, выканаўшы найскладаную задачу ў працэсе барацьбы з беднасцю. За 8 гадоў ад галечы было вызвалена каля 100 млн чалавек сельскага насельніцтва, з-за рысы беднасці былі выведзеныя ўсе 832 найбольш бедныя паветы краіны. На працягу апошніх гадоў я пабываў у 14 самых бедных раёнах, дзе мясцовыя жыхары ўпарта працавалі, а многія кадравыя работнікі прысвяцілі свае жыцці аказанню дапамогі мясцоваму насельніцтву ў пераадоленні беднасці. Усе гэтыя карціны часта стаяць у мяне перад вачыма. Нам нельга расслабляцца, мы павінны працягваць прыкладаць актыўныя намаганні, каб намаляваць выдатную карціну адраджэння вёскі, упэўнена рухацца да дасягнення мэты ўсеагульнага заможнага жыцця.

Сёлета ў краіне прайшоў шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 40-годдзю стварэння Спецыяльнай эканамічнай зоны ў Шэньчжэне і 30-годдзю развіцця новага раёна Пудун у Шанхаі. Напоўнены жыццёвай энергіяй Шэньчжэнь -- мегаполіс, размешчаны на ўзбярэжжы Паўднёва-кітайскага мора, выдатныя набярэжныя ракі Хуанпу ў Шанхаі... З першых эксперыментальных зон яны ператварыліся ў зоны паказальныя, а імкненне да эксперыментаў і навацыяў трансфармаваліся ў рухаючай сілу інавацыйнай дзейнасці. Рэформы і адкрытасць стварылі цуд развіцця, у будучыні мы павінны праяўляць больш смеласці ў паглыбленні рэформаў і пашырэнні адкрытасці, каб напісаць яшчэ больш апавяданняў вясновага красавання і развіцця.

Калі ў людзей ёсць агульнасць інтарэсаў і імкненняў, яны – адзіныя, уся наша планета -- адзіная сям'я. Перажыўшы «вятры і дажджы», зыходзячага года, мы пачалі лепш разумець значэнне і сэнс канцэпцыі супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, глыбока, як ніколі.

Я правёў перамовы з многімі старымі і новымі сябрамі па ўсім свеце, удзельнічаў у мностве анлайнавых канферэнцый, у якіх мы, у большасці выпадкаў, абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў барацьбе з каранавірусам у яднанні і згодзе. Шлях супрацьстаяння пандэміі -- доўгі і цярністы. Народы ўсіх краін павінны поруч, падзяляючы нягоды і смутак, як мага хутчэй рассеяць цемру, прыкласці больш намаганняў для стварэння больш выдатнай і дружнай сям'і на нашай планеце.

У 2021 годзе святкуецца стагоддзе утварэння Кампартыі Кітая. Стагоддзе шырокамаштабнага і бурнага развіцця. Першапачатковая мэта КПК за гэта стагоддзе застаецца цвёрдай і непахіснай. З Шыкумэня ў Шанхаі да возера Наньху ў Цзясіне, маленькая «Чырвоная лодка», несучы загады народа і спадзяванні нацыі, пераадолела бурныя плыні і хвалі, абыйшла небяспечныя водмелі і ператварылася ў гіганцкі карабель, які вядзе Кітай да стабільнага развіцця.

Мы прайшлі сто выдатных гадоў з бясконцага шляху да дасягнення цудоўных мэтаў. Мы прытрымліваемся прынцыпу «чалавек у цэнтры ўвагі», заўсёды памятаем нашу першапачатковую мэту і місію, насуперак стыхіям, ветру і хвалям, з усёй моцы рухаючыся ў авангардзе, мы абавязкова дасягнем вялікага адраджэння кітайскай нацыі.

На гістарычным перакрыжаванні мы пачынаем новы шлях усебаковага будаўніцтва сацыялістычнай мадэрнізаванай дзяржавы. Шлях далёкі і цярністы, таму трэба будзе супрацьстаяць цяжкасцям. Дзякуючы ўпартай барацьбе, мы пераадолелі мноства перашкодаў. У будучыні мы працягнем барацьбу, будзем смела ісці наперад, каб стварыць больш цудоўную будучыню.

У гэты момант у Кітаі запальваюцца агеньчыкі святочных ліхтароў, сям'і збіраюцца разам. Неўзабаве надыйдзе Новы год. Жадаю, каб наша родная зямля, нашы горы і рэкі сталі яшчэ больш выдатнымі, дзяржава -- стабільнай, а народ жыў у дастатку. Жадаю ўсім дабрабыту і шчасця!

Дзякуй за ўвагу!

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ