Кітай упэўнены ў падтрыманні аднаўлення сваёй эканомікі ў 2021 годзе

2021-01-04 11:51:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай упэўнены ў падтрыманні эканамічнага аднаўлення і дасягненні стабільнага развіцця ў гэтым годзе, заявіў чыноўнік Дзяржаўнага камітэта па справах рэформаў і развіцця КНР / ДКРР / - вышэйшага эканамічнага планавальніка Кітая.

Краіна ўсё яшчэ знаходзіцца ў важным перыядзе стратэгічных магчымасцяў для развіцця, заявіў у інтэрв'ю кар. Сіньхуа намеснік кіраўніка ДКРР Нін Цзічжэ.

Нін Цзічжэ, які з'яўляецца таксама кіраўніком Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення, сказаў, што для садзейнічання новай архітэктоніцы развіцця будуць зроблены намаганні па паляпшэнні якасці сістэмы забеспячэння за кошт працы ў такіх галінах, як навукова-тэхнічныя інавацыі, ланцужкі вытворчасці і паставак, а таксама харчовая бяспека.

У 2021 годзе Кітай узмоцніць кіраванне попытам і яшчэ больш пашырыць унутраны попыт за кошт выкарыстання патэнцыялу новых мадэляў спажывання, павелічэння эфектыўных інвестыцый і рэалізацыі стратэгій развіцця, такіх як скаардынаванае рэгіянальнае развіццё і ўрбанізацыя новага тыпу, у аснове якіх ляжаць інтарэсы людзей, заявіў ён.

Нін Цзічжэ падкрэсліў неабходнасць прыкладаць намаганні да далейшага паглыблення рэформаў і адкрытасці Кітая, прасоўвання наперад зялёнага развіцця і забеспячэння дабрабыту народа.

Разам з тым ён не забыўся згадаць праблемы, якія трэба будзе вырашыць, у прыватнасці, глабальнае распаўсюджванне віруса, нявызначанасць ў знешніх умовах, ціск з боку кантролю завезеных выпадкаў COVID-19 і прадухіленне скачка распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі ўнутры краіны, а таксама структурныя супярэчнасці ў айчыннай эканоміцы.

Паводле яго слоў, Кітай захавае сваю макраэканамічную палітыку паслядоўнай, стабільнай і ўстойлівай і зробіць яе больш мэтанакіраванай і скаардынаванай ў 2021 годзе, каб забяспечыць неабходную падтрымку для эканамічнага аднаўлення.

Кітай будзе працаваць над тым, каб эканоміка функцыянавала ў рацыянальным дыяпазоне, і працягне праводзіць актыўную фіскальную палітыку і разумную грашова-крэдытную палітыку ў гэтым годзе, гаворыцца ў заяве, апублікаванай па выніках штогадовай Цэнтральнай нарады па эканамічнай рабоце.

У трэцім квартале 2020 года ВУП Кітая вырас на 4,9 % у гадавым вылічэнні. Для параўнання ў 2020 годзе ў другім квартале гэты паказчык павялічыўся на 3,2 %, а ў першым квартале ўпаў на 6,8 %.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ