АБІІ надае ўвагу зялёнай і сацыяльнай інфраструктуры ў постэпідэмічным аднаўленні

2021-01-14 11:34:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый /АБІІ/ робіць акцэнт на сацыяльнай інфраструктуры ў постэпідэмічным аднаўленні.

Праграмы посткрызіснага аднаўлення павінны быць вугляродна незалежнымі, што прадаставіць палітыкам магчымасць больш цесна звязаць публічныя меры з кліматычнымі мэтамі, гаворыцца ў заяве, апублікаванай у сераду на сайце АБІІ.

Пандэмія COVID-19 прымусіла свет шукаць сувязь паміж каранавірусам і іншымі захворваннямі з экалагічнымі катастрофамі будучыні. Гэта патрабуе прымянення стандартаў ESG /экалагічныя, сацыяльныя і кіраўніцкія крытэрыі/ ва ўсіх сферах прадпрымальніцкай дзейнасці. ESG -- гэта наступная мяжа росту ў галіне кіравання актывамі, гаворыцца ў заяве банка.

Разам з гэтым, адным са слабых звёнаў глабальных вытворчых ланцужкоў, выяўленых пад уздзеяннем эпідэміі COVID-19, стала сацыяльная інфраструктура, якая пацярпела ад доўгачасовага недахопу інвестыцый у многіх краінах з розным узроўнем даходаў. Паводле ацэнак Глабальнага інфраструктурнага цэнтра, аб'ём здзелак у сферы сацыяльнай інфраструктуры скараціўся з 19 млрд долараў да менш чым 3 млрд долараў у 2019 годзе. Улічваючы абмежаваныя публічныя выдаткі на сацыяльную інфраструктуру і выклікі, актывізацыя патокаў прыватнага капіталу ў публічныя інвестыцыі становіцца ўсё больш актуальнай і з'яўляецца абсалютна неабходнай, падкрэслілі ў АБІІ.

У АБІІ таксама заявілі, што іх наступныя крокі ўключаюць у сябе пашырэнне сацыяльнай інфраструктуры і павелічэнне інвестыцый у лічбавую інфраструктуру са своечасовым задавальненнем сярэдне- і доўгатэрміновых патрэбаў сваіх кліентаў у постэпідэмічны перыяд.

«Зялёная» і сацыяльная інфраструктура з'яўляюцца часткай пяці новых тэндэнцый у інфраструктуры, якія АБІІ лічыць важнымі для эканомік у постэпідэмічнай будучыні. Астатнія тры сферы -- гэта рэцыркуляцыя актываў або прыватызацыя, інфраструктура на аснове тэхналогій, а таксама інфраструктура узаемазвязанасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ